Камітэт прыняў да разгляду скаргу беларускага праваабаронцы Рамана Кісьляка супраць Грузіі, якая адмовіла яму ў прытулку.
Ніна Багінская падала заяву ў міліцыю Першамайскага раёну Менску аб тым, што ў будынку РУУС у яе ўпотай забралі імянны гадзіньнік, паведамляюць крыніцы «Белсату».
Уладзімер Пуцін згадзіўся сустрэцца з Уладзімерам Зяленскім. Пра гэта ў ноч на аўторак ён сказаў Дональду Трампу, які яму патэлефанаваў падчас перамоваў у Белым доме.
Беларусы паехалі ў Расею на заробкі, а мусілі працаваць без аплаты і магчымасьці вярнуцца дадому ці нават паведаміць пра сваю долю сваякам.
Швэйцарыя прадставіць прэзыдэнту Расеі Ўладзіміру Пуціну імунітэт ад перасьледу Міжнародным крымінальным судом (МКС) у Гаазе на сваёй тэрыторыі, калі Масква і Кіеў абяруць краіну для перамоваў на найвышэйшым узроўні. Пра гэта паведаміў кіраўнік МЗС Іньяцыё Касіс.
Суд у Полацку прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» кантэнт старонкі «АНТИМАЙДАН и нас миллионы!» ў сацыяльнай сетцы «Аднаклясьнікі». Інфармацыя пра гэта апублікаваная ў адпаведным пераліку на сайце Міністэрства інфармацыі.
У Дзяржаўным памежным камітэце паведамілі аб часовым спыненьні дзейнасьці на мяжы зь Літвой памежнага пераходу Каменны Лог (зь літоўскага боку пункт Меднікі).
Сярод тых, каго Расея вярнула Ўкраіне, — целы пяці ўкраінцаў, якія загінулі ў расейскім палоне.
На 19 жніўня ў Беларусі былі як мінімум 1183 палітвязьні, прызнаныя праваабарончай супольнасьцю. Рэальна зьняволеных з палітычных матываў у краіне можа быць больш.
Міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў 19 жніўня заявіў, што ўсе кантакты з удзелам першых асобаў наконт Украіны трэба «старанна рыхтаваць».
Ізраіль вывучае прапанаваны пасярэднікамі новы плян спыненьня агню ў Газе, у той час як у ХАМАС пагадзіліся на 60-дзённае перамір’е без дадатковых умоваў.
Дапамагчы сем’ям палітзьняволеных сабраць дзяцей у школу і садок — мэта акцыі.
Сьвятлана Ціханоўская паведаміла аб завяршэньні працы свайго дарадцы ў эканоміцы Алеся Аляхновіча.
На 1 ліпеня 2025 году запасы гатовай прадукцыі на складах заводаў у Беларусі перавышалі норму.
Чарга на выезд у Польшчу праз пункт пропуску «Берасьце» сёньня ноччу паставіла новы рэкорд.
Урад Беларусі абавязаў Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю разьмеркаваць паміж удзельнікамі замежнага гандлю аб’ёмы тарыфных квотаў на ўвоз у краіну прадуктаў харчаваньня з Ірану.
Расейскія войскі падчас перамоваў у ЗША аб завяршэньні вайны працягваюць наносіць разбуральныя ўдары па энэргетычнай інфраструктуры Ўкраіны ракетамі і баявымі дронамі.
Кватэру, дзе была зарэгістраваная Аляксандра Герасіменя, у Беларусі завочна асуджаная, прадаюць з аўкцыёну.
Першы сьмяротны прысуд Шарыфэ Мухамадзі скасавалі ў кастрычніку 2024 году, калі Вярхоўны суд заявіў, што абвінавачаньне мае «недахопы і неадназначнасьці».
Падзеі 19 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Устаноўчы сход заснавальнікаў асацыяцыі адбыўся 17 жніўня. На ім былі абмеркаваныя і прынятыя «ў першым чытаньні» статут, абраныя кіроўныя і кантрольныя органы, падрыхтаваныя праекты дакумэнтаў для рэгістрацыі.
Украіна сумесна з Эўрапейскім Зьвязам правядзе да канца году афіцыйны аналіз адпаведнасьці ўкраінскага заканадаўства праву ЭЗ і будзе гатовая да адкрыцьця перамоваў па ўступленьні па ўсіх шасьці клястэрах.
У перамовах таксама ўдзельнічаюць кіраўнікі краінаў і арганізацый Эўрапейскага Зьвязу, а таксама прэмʼер Вялікай Брытаніі і генэральны сакратар NATO. Галоўная тэма сустрэчы — спыненьне вайны Расеі супраць Украіны.
27-гадовы грамадзянін Беларусі Віталь С. абвінавачваецца ў працы на замежную выведку, падрыхтоўцы дывэрсіі і сабатажы (арт. 130 § 8 Крымінальнага кодэксe Польшчы). Пра гэта са спасылкай на польскую пракуратуру інфармуе rеform. news.
Дэмакратычная лідэрка Беларусі, кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту Сьвятлана Ціханоўская зьвярнулася ад імя Кабінэту да эўрапейскіх лідэраў зь лістом, у якім заклікала іх улічваць неабходнасьць разьвязаньня крызісу ў Беларусі падчас перамоваў аб міры ва Ўкраіне.
Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі (МУСіА) Польшчы не забараняла мясцовым органам улады прымаць у беларусаў у рамках працэдур легалізацыі дакумэнты савецкага ўзору без апастылю.
Праваабаронцам ужо вядомыя імёны 40 затрыманых па справе маніторынгавага праекту «Беларускі Гаюн». Пра гэта інфармуе праваабарончы цэнтар «Вясна».
У Беларусі штодня адбываюцца затрыманьні і арышты, зьвязаныя з пратэставымі настроямі і выказваньнямі.
Праваабаронцы фіксуюць ўціск і парушэньні правоў жанчын-палітвязьняў.
Фонд вядзе праекты падтрыманьня колішніх вязьняў канцлягераў і гета, жыхароў акупаваных тэрыторыяў, адпраўленых у Трэці Райх на прымусовыя працы. Арганізацыя таксама займаецца гістарычнымі праектамі і абаронай правоў чалавека.
У Беларусі неўзабаве ўхваляць праграму фінансавага аздараўленьня прадпрыемства «Амкадор».
У Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі сьцьвярджаюць, што ў чарзе стаяць 5 890 грузавікоў, легкавых аўтамабіляў і аўтобусаў. Найбольш — на польскім кірунку.
Жыхары Кабулу сказалі Радыё Свабода, што яны просяць рысу і «гатовыя прыняць сьмерць», тымчасам як Усясьветная харчовая праграма ААН (УХП) заявіла, што «сотні тысяч людзей адрэзаныя» ад цэнтраў выдачы харчаваньня.
Раней у ByPol паведамлялі, што ў чат-боце пляну «Перамога» засталіся «дзясяткі і дзясяткі тысяч неабыякавых беларусаў».
Расейскія войскі ў ноч на 18 жніўня атакавалі ўкраінскія гарады балістычнымі ракетамі і дронамі.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі можа спыніць вайну з Расеяй «амаль імгненна».
Падзеі 18 жніўня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
У Беларусі на 10 хлопчыкаў прыпадае 11,7 дзяўчынак. Найбольш жаночы горад — Менск, тут суадносіны 10/12. Такія зьвесткі апублікаваныя ў зборніку Белстату.
Беларускія спэцслужбы стварылі бот у тэлеграме, у апісаньні якога паведамілі, што бот дапамагае ў эвакуацыі людзей, якія дасылалі інфармацыю ініцыятыве «Беларускі Гаюн».
Прэзыдэнт ЗША спадзяецца на хуткае масавае вызваленьне зьняволеных у Беларусі.
Эўрапейскія лідэры маюць намер падтрымаць прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага ў час сустрэчы ў Вашынгтоне з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам, якая мае адбыцца ў панядзелак, 18 жніўня.
15 жніўня ў Анкарыджы кіраўнікі ЗША і Расеі спрабавалі знайсьці шляхі заканчэньня расейска-ўкраінскай вайны.
Рашэньне аб новых санкцыях супраць расейскага вайскова-прамысловага комплексу і яго партнэраў прыняла 16 жніўня Рада нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны.
Паміж Беларусьсю і Літвой скасоўваюць усё больш аўтобусных рэйсаў.
У наш час усё яшчэ пашыранае меркаваньне аб тым, што малако, дзякуючы кальцыю, спрыяе здароўю і сіле костак. Газэта The New York Times пагутарыла з экспэртамі пра карысьць спажываньня малака.
Улетку самы час вандраваць — роварам, аўтамабілем, пехатою. Ці ведаеце патрэбныя беларускія словы, каб выжыць у паходзе і дайсьці да мэты? ТЭСТ нескладаны, але трохі падступны ;-)
Падзеі 17 жніўня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Традыцыйна лідэрам сярод беларусаў застаецца Турэччына, але ўсё часьцей цікавяцца і новымі кірункамі — ад Грузіі да Кітая. Сайт myfin.by апытаў турапэратараў адносна трэндаў для адпачынку ў сёлетнім сэзоне па-за межамі Беларусі, на марскім узьбярэжжы.
ЗША прапанавалі Украіне гарантыі бясьпекі ў выпадку заключэньня міру з Масквой, аналягічныя пятаму артыкулу NATO аб калектыўнай абароне. Гэта азначае, што ў выпадку пачатку новай вайны краіны-гаранты павінны будуць даць узброены адказ агрэсару.
Майкл Крайдлер быў прызначаны часовым павераным у справах ЗША ў Беларусі ў ліпені 2025 году. У адсутнасьць пасла ён прадстаўляе Злучаныя Штаты ў Рэспубліцы Беларусь, ажыцьцяўляе зьнешнюю палітыку ЗША і кіруе пэрсаналам амбасады, гаворыцца насайце амэрыканскага пасольства ў Беларусі.
Загрузіць яшчэ