Другое рашэньне вынесьлі ў лютым, а цяпер адвакат Мухамадзі, Амір Раісьян, паведаміў іранскай штодзённай газэце «Шарк», што суд падтрымаў вырак, хоць «недахопы і неадназначнасьці» засталіся нявыпраўленымі.
Стрыечны брат асуджанай, Віда Мухамадзі, сьцьвярджае, што судзьдзя, які старшынюе ў новым судзе, — гэта сын судзьдзі, які вынес першапачатковы сьмяротны вырак.
Мухамадзі была спачатку асуджаная на кару сьмерці ў ліпені 2024 году па абвінавачаньнях ва «ўзброеным паўстаньні супраць дзяржавы», а таксама ў сяброўстве ў незалежным прафсаюзе і забароненай курдзкай арганізацыі, якая базуецца ў паўаўтаномным курдзкім рэгіёне Іраку.
Яе сям’я адмаўляе абвінавачаньні, заяўляючы, што Шарыфэ ня мела сувязяў ні зь якой палітычнай групай ані ў краіне, ані за яе межамі. Паводле яе сям'і, пасьля арышту Шарыфэ катавалі ў турме, яна правяла некалькі месяцаў у адзіночнай камэры.
У 2024 годзе ў Іране пакаралі сьмерцю прынамсі 901 чалавека, у тым ліку 31 жанчыну.
Форум