Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомельскага пастара Алега Лойку асудзілі на 3,5 года калёніі па «справе Беларускага Гаюна»


Алег Лойка, архіўнае фота
Алег Лойка, архіўнае фота

Суд у Гомлі пакараў пастара царквы хрысьціян веры эвангельскай Алега Лойку на 3,5 года калёніі па «справе Беларускага Гаюна».

Пра вырак паведаміў праект «Хрысьціянская візія».

Алега Лойку асудзілі па артыкуле аб садзейнічаньні «экстрэмісцкай дзейнасьці» (артыкул 361-4 КК) за наданьне маніторынгаваму праекту «Беларускі Гаюн» інфармацыі аб перамяшчэньні расейскай вайсковай тэхнікі.

На судзе пастар не прызнаў, што зрабіў злачынства. Як піша «Хрысьціянская візія», ён «лічыць сваё сумленьне чыстым перад Богам».

Лойку затрымалі 22 красавіка 2025 года і з таго часу ўтрымліваюць у СІЗА-3 Гомля.

У лютым 2025 году стала вядома аб тым, што невядомыя атрымалі доступ да чату «Беларускага Гаюна», які публікаваў інфармацыю аб перамяшчэньні расейскіх войскаў па тэрыторыі Беларусі, пралётах авіяцыі і бесьпілётнікаў і іншай вайсковай актыўнасьці на тэрыторыі Беларусі. Пасьля гэтага праект спыніў працу, а праваабаронцы пачалі паведамляць пра затрыманьні тых, хто дасылаў у чат здымкі і інфармацыю. На жнівень 2025 года вядома як мінімум пра 40 затрыманых па гэтай справе.

Паводле праваабаронцаў, затрыманых насамрэч можа быць больш.

Паводле «Вясны», затрыманым выстаўляюць абвінавачаньні па артыкуле аб садзейнічаньні «экстрэмісцкай дзейнасьці» (артыкул 361-4 КК).

Вядома як мінімум пра шэсьць судовых працэсаў, якія ўжо праходзяць па гэтай справе.

Праект «Беларускі Гаюн»

У лютым 2025 году стала вядома аб тым, што невядомыя атрымалі доступ да чату «Беларускага Гаюна», які публікаваў інфармацыю аб перамяшчэньні расейскіх войскаў па тэрыторыі Беларусі, пралётах авіяцыі і бесьпілётнікаў і іншай вайсковай актыўнасьці на тэрыторыі Беларусі. Пасьля гэтага праект спыніў працу, а праваабаронцы пачалі паведамляць пра затрыманьні тых, хто дасылаў у чат здымкі і інфармацыю.

Праект «Беларускі Гаюн» быў заснаваны пасьля поўнамаштабнага расейскага ўварваньня ва Ўкраіну ў 2022 годзе, займаўся маніторынгам вайсковай актыўнасьці ў Беларусі. Спыніў працу 7 лютага 2025 году, неўзабаве пасьля таго, як невядомыя атрымалі доступ да чат-бота, дзе «зьбіралася інфармацыя ад людзей».

«Мы ня ведаем, які аб’ём даных мог быць выпампаваны за той час, пакуль у староньняга акаўнта быў доступ. Я хачу адразу сказаць, што ў гэтай сытуацыі спрацавала чалавечая памылка, і гэтая памылка была маёй», — заяўляў тады заснавальнік праекту блогер Антон Матолька.

Ён папярэдзіў пра пагрозу для людзей, якія дасылалі ў бот інфармацыю. Некаторым зь іх удалося эміграваць.

Пра масавыя затрыманьні па справе «Беларускага Гаюна» паведамлялася 2 траўня.

У чэрвені Горадзенскі абласны суд завочна асудзіў Матольку да 20 гадоў пазбаўленьня волі за «шэраг наўмысных злачынстваў экстрэмісцкай скіраванасьці».

20 ліпеня кіраўнік фонду салідарнасьці BySol Андрэй Стрыжак (цяпер часова адхілены ад пасады) паведамляў, што ў траўні 2025 году ў берасьцейкім сьледчым ізалятары знаходзілася каля 50 чалавек, абвінавачаных па справе «Беларускага Гаюна».


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG