Беларусам усё складаней трапіць у суседнія эўрапейскія краіны. Да візавых праблемаў дадаліся транспартныя.
Урад Беларусі абавязаў Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю разьмеркаваць паміж удзельнікамі замежнага гандлю аб’ёмы тарыфных квотаў на ўвоз у краіну прадуктаў харчаваньня з Ірану.
Расейскія войскі падчас перамоваў у ЗША аб завяршэньні вайны працягваюць наносіць разбуральныя ўдары па энэргетычнай інфраструктуры Ўкраіны ракетамі і баявымі дронамі.
Падзеі 19 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дональд Трамп заявіў, што яны з Аляксандрам Лукашэнкам абмеркавалі вызваленьне 1300 палітвязьняў з турмаў Беларусі. Распыталі праваабаронцаў, што гэта значыць і як дапамагчы такой колькасьці людзей адразу.
Афіцыйна больш за ўсё грамадзян Беларусі жылі ў Літве на пачатку 2024 году. Пасьля іх толькі менела. Паводле сьвежай статыстыкі, за паўтара года зь Літвы зьехалі каля 10 тысяч беларусаў і гэты працэс працягваецца.
Прэзыдэнт ЗША спадзяецца на хуткае масавае вызваленьне зьняволеных у Беларусі.
Як стала вядома «Позірку», асуджаны прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта на выбарах-2020 Віктар Бабарыка знаходзіцца ў сваім атрадзе і зноў працуе ў пякарні.
У Эстоніі прайшоў другі зьезд беларускіх навукоўцаў «Вялікі Воз», які аб’ядноўвае адмыслоўцаў у галіне дакладных, тэхнічных і прыродазнаўчых навук і раскіданыя па ўсім сьвеце.
Выстава зьявілася ў тагачасным музэі імя Пушкіна ў віленскім раёне Маркуці 7 гадоў таму. Яна ўключала кнігі і артэфакты, зьвязаныя з творчасьцю беларускага паэта.
Былы палітзьняволены лекар у размове са Свабодай расказвае пра самых запатрабаваных спэцыялістаў у калёніі, прыстойных супрацоўнікаў адміністрацыі і вязьняў крытых турмаў, якім патрэбная псыхалягічная дапамога.
Пяць гадоў таму ў Кіеве некалькі чалавек заснавалі фонд салідарнасьці BySol. Пагаварылі з прадстаўніцай дырэктарату пра гісторыю арганізацыі, незадаволеных, ціск уладаў і новыя выклікі.
Падзеі 14 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Рэзыдэнцыю прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна на Валдаі, дзе часта гасьцюе зь ягонымі сынамі іх маці Аліна Кабаева, ужо ахоўваюць 12 сыстэм супрацьпаветранай абароны, у тым ліку «Панцыр».
У ноч на 13 жніўня расейскія войскі атакавалі прыфрантавыя і тылавыя рэгіёны Ўкраіны 49 ударнымі дронамі і 2 балістычнымі ракетамі.
Праваабарончая арганізацыя Human Constanta апублікавала агляд «Барацьбы з экстрэмізмам» у Беларусі за красавік — чэрвень 2025 года». Разам зь юрыстам Human Constanta прааналізавалі асноўныя тэндэнцыі — пагарталі справаздачу на 50 старонак.
Продажы аўтобусаў МАЗ у Расею за год праселі на 55%, а ўвоз аўтамабіляў упаў утрая. Расказваем, што адбываецца зь беларускім экспартам на ўсход.
Міхаіла, які з 2016 года жыве ў Грузіі, і ў якога беларускі пашпарт скончыўся ў 2020-м, у ліпені зьмясьцілі ў міграцыйную турму. Пасьля ўмяшальніцтва праваабаронцаў яго выпусьцілі, але шансаў атрымаць міжнародную абарону ў яго мала.
Падзеі 11 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Загрузіць яшчэ