Як паведамляе прававы інтэрнэт-партал Pravo.by, сваёй пастановай Нацбанк абмежаваў гадавыя бонусы кіраўнікам беларускіх камэрцыных банкаў.
Гадавы бонус кіраўнікам банкаў цяпер устаноўлены ў памеры 5% прыбытку банка пасьля выплаты ўсіх падаткаў, але не болей за 12 месячных акладаў.
Пры гэта у дакумэнце напісана, што памер гадавога бонуса кіраўніку банка, доля дзяржавы ў якім вышэй за 50%, могуць павялічыць яшчэ на тры аклады за выкананьне кожнага з устаноўленых паказчыкаў.
- Прыбытак Беларусбанка па выніках мінулага года склаў 551 мільён рублёў,
- Белаграпрамбанка(апошняя інфармацыя за 2021 год) — 434 млн. рублёў,
- Белзазпрамбанка(за 2023 год) — 119,6 млн. рублёў.
Аб заробках топ-менэджмэнта беларускіх банкаў інфармацыі вельмі мала, свой даход афіцыйна задэкляраваў толькі былы старшыня праўленьня Белгазпрамбанка Віктар Бабарыка падчас прэзыдэнцкай кампаніі 2020 году. У сваім банку ў 2019 годзе ён зарабіў 361 тысячу рублёў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Які даход паказаў Бабарыка ў дэклярацыі для рэгістрацыі кандыдатам у прэзыдэнты ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нацбанк Беларусі ўпершыню за два гады зьмяніў стаўку рэфінансаваньня. У чым прычына? ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каб не заседжваліся. Чаму Лукашэнка памяняў Галоўчанку на Турчына