Як паведаміла Эўрарадыё з спасылкай на Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы, сем зь іх арыштавалі за крымінальныя злачынствы, іншыя 6 — за дробныя парушэньні.
Паводле выданьня, міністэрства падтрымлівае сувязь з Памежнай службай і паліцыяй, якія вядуць расьсьледаваньне датычна замежных грамадзян, гледачоў канцэрту.
«На гэтым этапе мы ня можам камэнтаваць падрабязнасьці апэрацыі. Мы зможам падзяліцца больш падрабязнай інфармацыяй, калі расьсьледаваньне будзе завершана», — паведамілі выданьню ў міністэрстве.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У паліцыі Варшавы паведамілі аб затрыманых на канцэрце Каржа і аб выкарыстаньні забароненых лёзунгаўРаней пракуратура Польшчы паведамляла, што ў час і пасьля канцэрту затрымалі 109 прыхільнікаў беларускага рэпэра, а прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск заяўляў, што затрыманыя шэсьць грамадзян Беларусі павінны пакінуць польскую тэрыторыю. У сьпісе на дэпартацыю таксама былі 57 грамадзян Украіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму палякі абураныя канцэртам Каржа? Тлумачым з Гурневічам